Сімпатычныя полькі з Літвы з беларускім прозвішчам Маковіч (Макойць) дадавалі добрага настрою многім. Мажэна піша добрыя вершы, а ейная сястра-блізнятка аздабляе яе кнігі малюнкамі.
Пакроўская царква ў Тургінава (Цвярская вобласць). Тутака вянчаліся Пуціны бацькі. Але мяне гэта не хвалявала. Куды больш прыемныя ўражаньні выклікаў абраз Ефрасіньні Полацкай. Вось пра яго мы й гаворым з тамтэйшым сьвятаром. А потым - на Волгу! Піць піва.
Беларусы дружна сядаюць на рэйкі перад цягнікамі і ім адразае галовы. 9 мая дызель-цягніком “Баранавічы — Ліда” быў смяротна траўмаваны 27-гадовы машыніст кацельнай устаноўкі. 9 мая электрацягніком “Мінск — Брэст” смяротна траўмаваная пенсіянерка. 11 мая смяротна траўмаваны цягніком “Мінск — Гомель” у Асіповіцкім раёне 27-гадовы мінчанін. У момант трагедыі загінулыя сядзелі на рэйках і не рэагавалі на гукавыя і светлавыя сігналы. Новы від ціхага супраціву?
Пачалося! Абчаплялі самаходы георгіеўскімі стужкамі і гойсаюць па вуліцах беларускіх гарадоў. Гэта, мусіць, тыя, чыіх продкаў маскалікі ў свой час недарэзалі. Героі! Учора садраў ажно тры стужачкі.
Калі 29 красавіка ў BMW 525 загінуў грамадзянін Азербайджана – праз некалькі хвілін да месца здарэння прыехала каля 50 машын з прадстаўнікамі азербайджанскай дыяспары. Здагадваюся пра рэакцыю беларускай дыяспары, якая яшчэ захавалася ў краіне, калі б загінуў шчыры беларус….
Сабралася крыху перакладаў з расейскай, якраз на кніжачку... А тут - нагода, запрасілі на некалькі паэтычных фестываляў. Там яны і збольшага і застануцца... Няхай чытаюць, калі па-беларуску не могуць